Пачатак  Выкладчыкі  Супрацоўнікі  gsu.by  Факультэт  by  ru  en
Рубрыкі
» Навiны
» Аб'явы
» Агульныя звесткi
» Нарматыўная база
» Метадычная база
» Праекты
» Студэнцкiя iнiцыятывы
» asoi submarine
» TEMPUS
» Размяшчэнне кафедры
» Завочнiкам
 
Стужка навiн
•  Магiстратура 2019 Пачатак заняткаў

3.09 19:00 - пачатак заняткаў магiстрантаў вочнай формы.
Корпус 5, аўд. 4-17.
02.09.2019

•  Абвешчаны набор на завочную дыстанцыйную форму навучання на спецыяльнасць АСАI

З гэтага навучальнага года Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны прапануе абітурыентам паступленне на завочную дыстанцыйную форму навучання на спецыяльнасць "Аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі". Усё, што спатрэбіцца для навучальнага працэсу, - гэта кампутар з доступам у Інтэрнэт.
Карысныя спасылкі і матэрыялы на сайце ГДУ імя Ф. Скарыны.

29.06.2018

•  У 2018 годзе 40% студэнтаў спецыяльнасці АI факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій абаранілі дыпломы на англійскай мове

Згодна з тэндэнцыямі сённяшняга дня, факультэт фізікі і інфармацыйных тэхналогій ГДУ імя Ф. Скарыны робіць стаўку на IT з веданнем замежнай мовы. Напрыклад, у гэтым годзе 40% выпускнікоў кафедры «Аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі» паспяхова абаранілі дыпломныя праекты на англійскай мове.
Інтэрв'ю з загадчыкам кафедры на сайце ГДУ імя Ф. Скарыны.

27.06.2018

•  Праграма мабiльнасцi памiж ГДУ iмя Ф. Скарыны i Жылiнскiм унiверсiтэтам (Славакiя)

ГДУ iмя Ф. Скарыны актыўна ўдзельнiчае ў Еўрапейскай праграме Erasmus+. Адзiн з накiрункаў дзейнасцi - гэта абмен выкладчыкамi для правядзення заняткаў для студэнтаў, магiстрантаў i аспiрантаў у партнёрскiх установах адукацыi. Абавязковая ўмова для выкладчыкаў - валоданне ангельскай мовай на ўзроўнi не нiжэй за B1.
Загадчык кафедры АСАI Вiктар Ляўчук з 23 па 27 красавiка прачытаў цыкл лекцый для аспiрантаў кафедры "Iнфарматыка" Жылiнскага унiверсiтэта па тэмах:
– G Suite tools.
– Application of G Suite tools for implementing an asynchronous training model.
– IT infrastructure in Belarus.




Дацэнт кафедры АСАI Павел Чэчат з 30 красавiка па 4 мая правёў лекцыйныя i практычныя заняткi для студэнтаў факультэта кiравання i iнфарматыкi па тэмах:
– Internal implementation of polymorphism in C ++ programming language.
– Memory management for storing objects in C ++.




Выкладчыкi кафедры АСАI атрымалi пазiтыўныя водгукi ад студэнтаў i выкладчыкаў факультэта кiравання i iнфарматыкi. Падчас падвядзення вынiкаў лакальнай праграмы мабiльнасцi прарэктар па мiжнароднаму супрацоўнiцтву Петэр Мартонь прапанаваў далейшае супрацоўнiцтва i запэўнiў, што будзе запрашаць ГДУ iмя Ф. Скарыны ў якасцi партнёра праграмы мабiльнасцi Жылiнскага унiверсiтэта.
7.05.2018

•  Каардынацыйная нарада па праграме TEMPUS

З 2 па 6 кастрычніка 2017 года ў Падэрборнскім універсітэце (Германія) адбылася каардынацыйная нарада па iнтэрпраектнаму ўзаемадзеянню ў рамках міжнароднай праграмы TEMPUS.
Ад універсітэта ў ёй прынялі ўдзел:
- рэктар Сяргей Хахомаў,
- загадчык кафедры АСАI Віктар Ляўчук.




Падчас візіту былі праведзены сустрэчы са студэнтамі і магістрантамі факультэта эканомікі і бізнес адміністравання універсітэта г. Падербон. Рэктар нашага універсітэта праінфармаваў аб паспяхова праведзенай у ГДУ імя. Ф. Скарыны гадовай школе «Экалагічныя праблемы, абарона навакольнага асяроддзя і землекарыстанне ў разрэзе экалагічных і сацыяльна-эканамічных праблем радыеактыўна забруджаных тэрыторый Рэспублікі Беларусь» і ўдзеле ў ёй прафесараў і студэнтаў Гальле-Вітэнбэрскага універсітэта імя Марціна Лютэра і іншых універсітэтаў Германіі.
Загадчык кафедры АСАI Віктар Ляўчук распавёў аўдыторыі пра альтэрнатыўныя мадэлі рэалізацыі адукацыйных праграм у гомельскім рэгіёне.




У рамках сумеснага семінара з прадстаўнікамі Падэрборнскага універсітэта, Пецярбургскага дзяржаўнага універсітэта, Ліпецкага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта быў прадстаўлены даклад аб міжнародным супрацоўніцтве ГДУ імя. Ф. Скарыны, досведзе правядзення летняй школы ў ГДУ імя. Ф. Скарыны і яе падтрымцы з боку ДААД. Дамовіліся аб падачы новай заяўкі і пра распаўсюд інфармацыі аб школе і наступнай падачы заявак зацікаўленымі студэнтамі і магістрантамі.
Вялікая ўвага была нададзена нарадзе з кіраўніком і каардынатарам праектаў Тэмпус у Падэрборнскім універсітэце Вячаславам Нікіціным па пытанні далейшага сумеснага ўдзелу універсітэтаў-партнёраў у праектах праграмы ERASMUS. Вызначаны сферы сумеснай дзейнасці. Абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва паміж Жылінскім універсітэтам, універсітэтам г. Падерборн і ГДУ імя Ф.Скарыны. Прынята рашэнне аб заключэнні пагаднення з Жылінскім універсітэтам па новым праекце ў рамках праграмы Эразмус+, накіраванаму на развіццё акадэмічнай мабільнасці.




Вынікі, дасягнутыя ў ходзе візіту, даюць падставу лічыць яго эфектыўным.
10.10.2017

•  Міжнароднае супрацоўніцтва (лета,2017)

З 5 па 7 ліпеня 2017 года на базе універсітэта горада Жылiны (Славакiя) адбылася мiжнародная навуковая канферэнцыя Information and Digital Technologies 2017.




Ад універсітэта ў ёй прынялі ўдзел:
- прарэктар па навуковай рабоце Алег Дземідзенка,
- дэкан факультэта фiзiкi i iнфармацыйных тэхналогiй Дзмiтрый Каваленка,
- загадчык кафедры АСАI Віктар Ляўчук,
- аспiрант факультэта фiзiкi i iнфармацыйных тэхналогiй Мiхаiл Маквiчоў,
- магiстрант факультэта фiзiкi i iнфармацыйных тэхналогiй Аляксей Русыкiн.

Усе члены унiверсiтэцкай мiнi-каманды выступiлi з навуковымi дакладамi у новым асяроддзi.
Асаблiвая ўвага была нададзена апрабацыi вынiкаў працы маладых навукоўцаў, паколькi арганiзатары канферэнцыi вылучылi для iх асобную секцыю.




Яна была падтрымана мiжнародным праектам CERES, дзе наш унiверсiтэт прымае актыўны ўдзел.

Акрамя навуковай часткi арганiзатары канферэнцыi падрыхтавалi цiкавую культурную праграмму, якая ўключала экскурсii па горадзе Жылiна i двух славутых замках у Трэнчыне i Стрэчно.



10.07.2017

•  EPAM RD Trainers Summit 2017

Загадчык кафедры АСАI Вiктар Ляўчук i дацэнт кафедры АСАI Павел Чэчат прынялi удзел у самiце, якi праводзiцца кампанiяй EPAM Systems у канцы кожнага наваучальнага года ў Парку высокiх тэхналогiй.
На здымку - RD каманда гомельскага офiса EPAM Systems.



Па добрый традыцыi кiраўнiцтва кампанii абвяшчае вынiкi працы за мiнулы навучальны год.
Вiктар Ляўчук у пяты раз запар атрымаў дыплом Best Performing Trainer, якi разам з памятным падарунакам уручыў генеральны дырэктар EPAM Systems Павел Шагойка.
Упершыню ганаровы дыплом па паспяховых вынiках трэнерскай дзейнасцi быў прысуджаны Паўлу Чэчату.


     

30.06.2017

•  Шостая каардынацыйная нарада ў рамках праекта CERES па праграме TEMPUS

З 24 па 26 красавіка 2017 года ў Падэрборнскім універсітэце (Германія) адбылася шостая каардынацыйная нарада па праграме міжнароднага праекта CERES.

Ад універсітэта ў ім прынялі ўдзел:
- рэктар Сяргей Хахомаў,
- прарэктар па навуковай рабоце Алег Дземідзенка,
- загадчык кафедры АСАI Віктар Ляўчук,

Галоўная ўвага падчас нарады была нададзена пытанням паспяховага завяршэння праекта. У першай сесіі сакаардынатар праекта прафесар Жылінскага універсітэта Віталь Левашэнка зрабіў грунтоўны аналіз стану 7 працоўных пакетаў праекта.
З вялікім задавальненнем ён адзначыў, што вялікі прагрэс быў дасягнуты ў рэалізацыі пакета 2. Запланаваны Партал уведзены ў эксплуатацыю і выкарыстоўваецца партнёрамі праекта ў навучальным і вытворчым працэсах.

Ад нашага ўніверсітэта трымаў справаздачу загадчык кафедры АСАI Віктар Ляўчук.
Ён распавёў аўдыторыі пра актыўнасці сваіх калег па рэалізацыі праекта ў гомельскім рэгіёне.
Таксама асноўная частка выступу была прысвечана працы з Парталам. У цэлым яго функцыянал закрывае патрэбныя нам сцэнарыі. Аднак наяўнасць прасунутых інструментаў экспарта і імпарта дадзеных дазволіць спрасціць пэўныя працэдуры, што і было даведзена да распрацоўшчыкаў Партала ў справаздачы.

3.05.2017

•  Інтэрв'ю выпускнiка кафедры АСАI газеце Гомельскія ведамасці
Выпускнiк нашай кафедры Аляксей Шруб у iнтэрв'ю газеце Гомельскія ведамасці распавёў пра этапы сваёй кар'еры IТ-спецыялiста.

Поўны тэкст інтэрв'ю...,

12.12.2016

•  Артыкул у Настаўнiцкай газеце пра лабараторыю Стымул
У разделе Абiтурыент надрукаваны вялiкi артыкул пра навукова-даследчыцкую студэнцкую лабараторыю СТЫМУЛ, якая дзейнiчае пры кафедры. Артыкул падрыхтаваны па вынiках дасягненняў студэнтаў у розных конкурсах, а таксама змяшчае інтэрв'ю з дацэнтам Андрэем Варуевым.

Поўны тэкст артыкула...,

03.10.2016

•  Інтэрв'ю загадчыка кафедры газеце Гомельскія ведамасці
Загадчык кафедры ў інтэрв'ю газеце Гомельскія ведамасці распавёў пра перспектывы навучання інфармацыйным тэхналогіям на фізічным факультэце.

Поўны тэкст інтэрв'ю...,

07.09.2016

•  EPAM RD Trainers Summit 2016

Загадчык кафедры АСАI Вiктар Ляўчук i дацэнт кафедры АСАI Павел Чэчат прынялi удзел у самiце, якi праводзiцца кампанiяй EPAM Systems у канцы кожнага наваучальнага года ў Парку высокiх тэхналогiй. На самiт запрашаюцца як штатныя трэнеры кампанii, так i IТ-выкладчыкi ВНУ нашай краiны. Па добрый традыцыi кiраўнiцтва кампанii абвяшчае вынiкi працы за мiнулы навучальны год.
Вiктар Ляўчук зноў атрымаў дыплом Best Performing Trainer, якi разам з памятным падарунакам уручыў прэзiдэнт EPAM Systems Аркадзь Добкiн.



30.06.2016

•  Інтэрв'ю ў газеце Гомельскія ведамасці з выпускніком нашага універсітэта, у якім ён адказаў на пытанні студэнтаў ІТ-спецыяльнасцяў



Шырока вядомы ў гомельскай ІТ-супольнасці выпускнік нашага універсітэта Яўген Ахотнікаў адказаў на пытанні студэнтаў ІТ-спецыяльнасцяў падчас сустрэчы, арганізаванай журналістам гарадской газеты Гомельскія ведамасці Аленай Байдан і загадчыкам кафедры АСАI Віктарам Леўчуком.
У сустрэчы прынялі ўдзел студэнты 3-га курса спецыяльнасці АСАI Канстанцін Папкоў і Ян Юніцкі, якія задалі актуальныя пытанні вельмі кампетэнтнаму спецыялісту.

            Гл. поўны тэкст інтэрв'ю.
17.05.2016

•  Гомельская каардынацыйная нарада ў рамках праекта CERES па праграме TEMPUS
     

Наш універсітэт з'яўляецца ўдзельнікам міжнароднага праекта CERES (Centers of Excellence for young RESearchers - Цэнтры кампетэнцыі для маладых навукоўцаў) 544137-TEMPUS-1-2013-1-SK-TEMPUS-JPHES Еўрапейскай камісіі TEMPUS. У лік партнёраў гэтага праекта разам з нашым універсітэтам уваходзяць вышэйшыя навучальныя ўстановы і вытворчыя прадпрыемствы са Славакіі, Германіі, Чэхіі, Украіны і Беларусі (гл. поўны спіс). Каардынатарам гэтага праекта ад універсітэта з'яўляецца загадчык кафедры АСАI Віктар Ляўчук.

З 21 сакавіка па 23 сакавіка 2016 года на базе Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Францыска Скарыны адбылася пятая каардынацыйная нарада па міжнароднаму праекту CERES. Ад універсітэта ў ім прынялі актыўны ўдзел:
- першы прарэктар Сяргей Хахомаў,
- прарэктар па навуковай рабоце Алег Дземідзенка,
- загадчык кафедры АСАI Віктар Ляўчук,
- дацэнт кафедры АСАI Андрэй Варуеў.
Вялікая арганізацыйная работа па правядзенню мерапрыемства была выканана выкладчыкамі і супрацоўнікамі кафедры АСАI.

На працягу трох дзён знаходжання ў Гомелі ўдзельнікі нарады:
- прынялі ўдзел у працы V Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў "Актуальныя пытанні фізікі і тэхнікі", якая праводзілася на фізічным факульте універсітэта;
- наведалі Гомельскі навукова-тэхналагічны парк;
- падвялі вынікі працы за папярэдні справаздачны перыяд;
- абмеркавалі даклад аб укараненні ў эксплуатацыю новай версіі партала праекта CERES;
- разгледзелі перспектывы развіцця праекта на чарговы перыяд.

Першы дзень працы ўдзельнікаў праекта, нягледзячы на тое, што не ўваходзіў у афіцыйную праграму нарады, атрымаўся вельмі насычаным. Падчас адкрыцця канферэнцыі "Актуальныя пытанні фізікі і тэхнікі" рэктар ГДУ імя Ф. Скарыны член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Рагачоў падкрэсліў актуальнасць розных ініцыятыў па актыўнаму прыцягненню вучнёўскай моладзі да навуковых даследаванняў, што з'яўляецца адной з найважнейшых задач праекта CERES. На пленарным пасяджэнні канферэнцыі "Актуальныя пытанні фізікі і тэхнікі" ад праекту CERES былі заяўлены 3 даклады:

  1. Віталь Левашэнка, Алена Зайцава (Жылінскі універсітэт, Славакія). CERES, як платформа для падтрымкі маладых навукоўцаў.
  2. Міраслаў Квашшай (Жылінскі універсітэт, Славакія). Даследаванні маладых навукоўцаў у інфарматыцы.
  3. Вячаслаў Харчанка, Яўген Бябешка, Андрэй Каваленка (Карпарацыя Радый, Украіна). НВК Радый: Навуковыя мерапрыемствы і падтрымка маладых навукоўцаў.
Яшчэ 2 даклады былі прадстаўлены ад фізічнага факультэта нашага універсітэта:
  1. Дзмітрый Каваленка. Навуковыя даследаванні на фізічным факультэце.
  2. Юрый Грышачкін. Вызначэнне рэзанансных станаў двухчасцікавых квантавых сістэм.

Геаграфія секцыйных дакладаў дзякуючы праекту CERES сёлета апынулася нашмат шырэй, чым за папярэднія 4 канферэнцыі. Былі прадстаўлены вынікі даследаванняў студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў з Мінска, Гомеля, Брэста, Гродна, Магілёва, Мазыра, Кіева, Харкава, Днепрапятроўска, Запарожжа, Кіраваграда, Жыліны. Кіраўнікі секцый на падвядзенні вынікаў працы канферэнцыі адзначылі высокую якасць падрыхтоўкі дакладаў нашых гасцей. Праграмны камітэт будзе рэкамендаваць лепшыя даклады для публікацыі ў навуковым часопісе праекта CERES.

Вялікую цікавасць удзельнікаў нарады выклікаў візіт у Гомельскі навукова-тэхналагічны парк. Яго дырэктар Дзмітрый Марозаў у сваім выступе распавёў пра мэты і задачы стварэння тэхнапарку, паслугах, якія аказваюцца ўстановай, найбольш паспяховых рэзідэнтах, напрамках развіцця тэхнапарку. На працягу далейшай дыскусіі госці атрымалі адказы на ўсе пытанні, якія іх цікавілі. Па завяршэнні мерапрыемства ўдзельнікі праекта адправіліся ў Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, дзе студэнты гістарычнага факультэта правялі займальную экскурсію па галоўнай турыстычнай славутасці нашага горада.

Непасрэдна рабочую праграму Пятай каардынацыйнай нарады праекта CERES, якая доўжылась два дні, адкрылі першы прарэктар ГДУ імя Ф. Скарыны Сяргей Хахомаў і каардынатар праекта прарэктар Жылінскага універсітэта прафесар Караль Мацяшка. У першай сесіі нарады сакаардынатар праекта прафесар Жылінскага універсітэта Віталь Левашэнка зафіксаваў бягучы стан праекта, адзначыў дасягнутыя вынікі, выявіў хісткія пазіцыі і прааналізаваў іх прычыны. Далей кожны партнёр праекта прадставіў вынікі працы за папярэдні справаздачны перыяд. Усе ўдзельнікі праекта пагадзіліся, што ў цэлым пастаўленыя задачы выконваюцца ў тэрмін, хоць і маюцца пэўныя праблемы, якія патрабуюць павышанай увагі. Каардынатар праекта паведаміў, што праект падоўжаны на адзін год, і, як следства, выказаў надзею, што да канца года назапашаныя пытанні будуць своечасова вырашаны.

Адным з такіх пытанняў з'яўляецца партал праекта CERES, першая версія якога аказалася няўдалай. На нарадзе калегі з Жыліны прэзентавалі новую цалкам перапрацаваную версію. Даклад выклікаў бурную дыскусію, падчас якой партнёры атрымалі поўнае ўяўленне пра функцыянал і дызайн партала і актыўнасцях, якія павінны быць выконвацца партнёрамі ў бліжэйшы час і ў доўгатэрміновай перспектыве.

У апошні дзень нарады саліравалі нямецкія партнёры з універсітэта Падэрборна. Гвіда Каўфман і Вячаслаў Нікіцін анансавалі фармалізаваную працэдуру самаацэнкі эфектыўнасці выканання праекта. Імплементацыя дадзенай працэдуры кожным партнёрам дазволіць мінімізаваць выдаткі на складанне, як штогадовай, так і заключнай справаздачы па праекце.

Напрыканцы ўдзельнікі нарады падзякавалі арганізатараў, г.зн. наш універсітэт, за правядзенне мерапрыемства на досыць высокім узроўні.

27.04.2016

•  EPAM RD Trainers Summit 2015
25-26 чэрвеня ў EPAM Training Center (г. Мінск) адбыўся штогадовы EPAM RD Trainers Summit, у якім прынялі ўдзел больш за пяцьдзесят прадстаўнікоў EPAM і навучальных устаноў з сямі гарадоў Беларусі, госці з Расіі і Украіны. Гомельская каманда была прадстаўлена трыма ІТ-прафесіяналамі:
1. загадчык кафедры АСАI Віктар Ляўчук,
2. EPAM RD менеджэр Сяргей Гуд,
3. дацэнт кафедры АСАІ Павел Чэчат.




Мерапрыемства традыцыйна пачалося з узнагароджання лепшых трэнераў. У чарговы раз Віктар Ляўчук быў адзначаны званнем Best Performing Trainer.




Падчас саміту ўдзельнікаў праінфармавалі аб бягучым стане і планах EPAM Training Center, азнаёмілі з новымі перспектыўнымі тэхналагічнымі напрамкамі ў знешніх трэнінгах, адказалі на шматлікія пытанні. Усе выдаткі на правядзенне саміту кампанія EPAM ўзяла на сябе.


02.07.2015

•  Інтэрв'ю загадчыка кафедры парталу trainig.by
Загадчык кафедры Ляўчук Віктар Дзмітрыевіч у інтэрв'ю парталу trainig.by распавёў пра плюсы і мінусы арыгінальнай мадэлі навучальнага працэсу, якую распрацаваў і паспяхова ўкараніў у практыку развіцця рэгіянальнага офіса прадпрыемства EPAM.

Поўны тэкст інтэрв'ю...

02.06.2015

•  Карысны рэсурс для 1С праграмістаў
Вялікую дапамогу кафедры па падрыхтоўцы кадраў, якія спецыялізуюцца на распрацоўцы інфармацыйных сістэм на платформе 1С: Прадпрыемства 8.2, аказвае вядучы спецыяліст вылічальнага цэнтра універсітэта Мазай Яўген Міхайлавіч.
Запрашаем жадаючых наведаць яго вэб-сайт, дзе можна азнаёміцца з досведам аўтаматызацыі вытворчай дзейнасці прадпрыемстваў, індывідуальных прадпрымальнікаў і нават хатняй бухгалтэрыі.

25.05.2015

•  Інтэрв'ю дэкана факультэта газеце Гомельскія ведамасці
Дэкан нашага факультэта Каваленка Дзмітрый Мікалаевіч даў грунтоўнае інтэрв'ю газеце Гомельскія ведамасці, у якім адлюстраваў цікавыя аспекты падрыхтоўкі ІТ-спецыялістаў на фізічным факультэце.

Поўны тэкст інтэрв'ю: html-версiя, pdf-версiя, стар 11.

22.05.2015

•  SEF.BY to Students

6 снежня 2014 года ў рамках праекта SEF.BY пройдзе Форум па праграмнай інжынерыі для студэнтаў. Падзея арыентавана для студэнтаў ІТ-спецыяльнасцяў. Праграма мерапрыемства прадставіць даклады прафесійных супольнасцяў і вядучых софтверных кампаній аб:
- ролях у сённяшняй распрацоўцы ПЗ,
- сумяшчэнні працы і вучобы,
- запатрабаваных спецыяльнасцях,
- першым месцы працы,
- студэнцкім фрылансе.
Прадстаўнікі ІТ-кампаній раскажуць пра тое, як знайсці сваё першае месца працы для студэнта і самых запатрабаваных спецыяльнасцях, пра тое, як можна будаваць кар'еру ў ІТ, і адкажуць на шматлікія іншыя пытанні.
Удзел для слухачоў - бясплатны.
16.09.2014

•  Дзень кар'еры ў ІТ
2-4 верасня 2014 кафедра прыняла ўдзел у прафарыентацыйнай акцыі ПВТ для старшакласнікаў 'Дзень кар'еры ў ІТ'.
Старшакласнікі гімназіі №56 г. Гомеля, гомельскага гарадскога ліцэя №1, гомельскага дзяржаўнага абласнога ліцэя і устаноў сярэдняй адукацыi г. Мазыра атрымалі ўяўленне пра поспехі развіцця ІТ-галіны ў нашай краіне. Вялікую цікавасць аўдыторыі выклікала інфармацыя аб ІТ-спецыяльнасцях у ГДУ імя. Ф. Скарыны. Школьнікам, якія накіраваны на атрыманне ІТ-адукацыі ў нашым універсітэце, будзе прадастаўлена магчымасць наведаць навучальныя лабараторыі і атрымаць адказы на пытанні.
4.09.2014

•  Штогадовы EPAM RD Trainers Summit

Загадчык кафедры АСАI Вiктар Ляўчук i дацэнт кафедры АСАI Павел Чэчат прынялi удзел у самiце, якi праводзiцца кампанiяй EPAM Systems у канцы кожнага наваучальнага года ў Парку высокiх тэхналогiй. На самiт запрашаюцца як штатныя трэнеры кампанii, так i IТ-выкладчыкi ВНУ нашай краiны. Пачатак мерапрыемства традыцыйна прысвечаны падвядзенню вынiкаў за мiнулы навучальны год.




Па яго вынiках Вiктар Ляўчук атрымаў дыплом Best Performing Trainer.
У гэты раз дыплом i памятны падарунак уручаў прэзiдэнт EPAM Systems Аркадзь Добкiн.



01.07.2014

•  Каардынацыйная нарада ў рамках праекта па праграме TEMPUS
Кафедра АСАІ з'яўляецца ўдзельнікам еўрапейскага праекта CERES (Centers of Excellence for young RESearchers), кіраўніком якога ад ГДУ імя. Ф. Скарыны з'яўляецца прарэктар па вучэбнай рабоце Хахомаў Сяргей Анатольевіч.
Больш падрабязна аб праекце ...

У пачатку траўня загадчык кафедры Ляўчук Віктар Дзмітрыевіч прыняў удзел у каардынацыйнай нарадзе, дзе абмяркоўваліся пытанні кіравання праектам.




У працэсе рэалізацыі праекта мяркуецца:
- стварэнне кампутарных цэнтраў перадавога досведу для маладых навукоўцаў у сталіцы Беларусі Мінску і сталіцы Украіны Кіеве;
- распрацоўка спецыяльнага партала, на якім будуць размяшчацца заданні НДР, магчымыя тэмы дыпломных работ і магістарскіх дысертацый, якія змяшчаюць нявырашаныя тэхнічныя праблемы і задачы ад прадпрыемстваў;
- падлучэнне да партала праз спецыяльныя серверы удзельнікаў праекта;
- аснашчэнне універсітэта бесправаднымі кропкамі доступу да лакальнай сеткі.

15.05.2014

•  VIII Міжнародны фестываль "Жывая вада сяброўства"

Студэнты Фізічнага факультэта кафедры АСОi ГГУ ім. Ф. Скарыны прынялі актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні VIII Міжнароднага фестываль «Жывая Вада сяброўства».

Падзякамі ўзнагароджаны :

Аскерка Аляксандр(АС-26) - Старшыня клуба ЮНЭСКА «Сяброўства»
Акавіты Аляксандр(АС-16) - Інфа-менеджар клуба
Вераксiч Вячаслаў(АС-16) - Прэс-цэнтр клуба
Скрыннікава Таццяна(АС-16) - Культ-менеджар клуба
Дземчанка Крысціна(АС-48) - Прэс-цэнтр клуба

VIII Міжнародны фестываль «Жывая Вада сяброўства» сабраў разам на некалькі дзён больш 120 вучняў 8-11 класаў з Масквы,Бранска, Севастопаля, Чарнігава, а таксама абласных цэнтаў Беларусі.

У перыяд з 22 па 24 сакавіка на базе ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны Палац творчасці дзяцей і моладзі»супольна з Рэспубліканскім грамадскім з'яднаннем «Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА» 24 дэлегацыі дзіцячых міратворчых з'яднанняў бралі ўдзел у культурных і адукацыйных імпрэзах фэстываля. Дзеці змаглі не толькі ўявіць працу свайго з'яднання, расказаць пра поспехі і дасягненні арганізацыі, якую яны ўяўляюць, але і пазнаёміць іншых удзельнікаў з нацыянальнай культурай і традыцыямі роднай краіны. Праграма фэстываля ўтрымвала як адукацыйныя, так і культурныя блокі: школьнікі наведалі выставу «Мастакі Парыжскай школы з Беларусі» ў Палацы Румянцавых-Паскевічаў, сталі ўдзельнікамі квэста «Гомельская перліна», працавалі ў творчых секцыях «Поры года», «Акадэмія свету». Адменная цікавасць у дзяцей выклікала творчы вечар «Вясёлка талентаў» — нефармальнае камунікаванне яшчэ больш зблізіла і падружыла ўдзельнікаў розных гарадоў і краін. Навіной фэстывалю сёлета стаў Міжнародны конкурс даследніцкіх і праектных прац «Юнэска: Адукацыя. Навука. Культура». Кампетэнтным журы і было ацэнена больш 30-ці прац па розных тэматыках: «Фармаванне здаровага ладу жыцця», «Гісторыя, народныя традыцыі, сусветная культурная спадчына», «Гульнявыя тэхналогіі ў дзейнасці клуба Юнэска», «Моладзь на карысць грамадству: сацыяльна значная дзейнасць клуба Юнэска». Абсалютным пераможцам быўпрызнаны Міхал Падвага – удзельнік кружка кампутарнай тэхнікі і праграмавання «Юнацкасць». На ўрачыстым зачыненні фэсту ўсім дэлегацыям былі ўручаны дыпломы ўдзельнікаў і памятныя сувеніры. Аднак, самаекаштоўнае, што павезлі з сабой запрошаныя – дадатныя эмоцыі ад «жывога» сяброўскага камунікавання.
23.04.2013

•  Дзень ПВТ у Гомелі

У сустрэчы са студэнтамі IТ-спецыяльнасцей г. Гомеля бяруць удзел:

Марцінкевіч Аляксандр Міхайлавіч
Старшыня арганізацыйнага камітэта конкурсу IT-JUMP 2011, намеснік дырэктара адміністрацыі Парку высокіх тэхналогій
Дадатковая iнфармацыя пра конкурс IT-JUMP 2012.

Навачадаў Вiктар Вiктаравiч
Дырэктар ГАА "Гэйм Стрым", якая з'яўляецца стваральнiкам гульнi "Свет танкаў"

Сустрэча адбудзецца ў актавай зале ГДУ iмя Ф. Скарыны 4.10 у 14:00.

02.10.2012

•  Запрашаем студэнтаў IТ-спецыяльнасцей ГДУ iмя Ф. Скарыны на семiнар "Арганiзацыя i кiраванне працэсам распрацоўкi ПЗ"

Семiнар праводзiць выпускнiк кафедры АСАI Аляксей Шруб (http://aleksey-shrub.moikrug.ru/), кар'ера якого звязана з IТ-галiной РФ.
Дата i час: 20.09 (чацвер) 20:00.
Месца: корпус 5 ГДУ iмя Ф. Скарыны, аўд. 4-17.

Праграма семiнара
- Сродкi каманднай распрацоўкi.
- Дакументаванне.
- Практыкi павышэння якасцi кода.
- Кiраванне праграмнымi праектамi.
- Тэставанне.

Прэзентацыя даступна для запампоўкi.
13.09.2012

•  Запрашаем студэнтаў IТ-спецыяльнасцей ГДУ iмя Ф. Скарыны на семiнар "Тыпавыя задачы ў стварэннi ПЗ i iх рашэннi"

Семiнар праводзiць выпускнiк кафедры АСАI Аляксей Шруб (http://aleksey-shrub.moikrug.ru/), кар'ера якого звязана з IТ-галiной РФ.
Дата i час: 13.09 (чацвер) 17:45.
Месца: корпус 5 ГДУ iмя Ф. Скарыны, аўд. 4-17.

Праграма семiнара
- Канфiгураванне, лагiраванне, прафiляванне.
- Пратаколы iнтэграцыi i маршалiнг.
- Сховiшчы дадзеных.
- Тэхналогii паралелiзму. Масштабаванне ПЗ.
- Складанасць алгарытмаў, аптымiзацыя.
- Усталяванне ПЗ. Лакалiзацыя i iнтэрнацыяналiзацыя.

Прэзентацыя даступна для запампоўкi.
07.09.2012

•  День ПВТ в Гомеле
10 апреля 2012 года в актовом зале Гомельского государственного унiверсiтета iменi Францiска Скорiны проводiтся традiцiонный день ПВТ в Гомеле.
Программа:
13.30 – 14.00 Ярмарка вакансiй для студентов (холл актового зала)
14.00 – 15.00 Мiнi-конференцiя (актовый зал)

ПАРК ВЫСОКiХ ТЕХНОЛОГiЙ: ТВОЯ iТ-КАРЬЕРА
Мартiнкевiч А.М., заместiтель дiректора Парка высокiх технологiй
В презентацii будет представлена iнформацiя о возможностях Парка в областi iнформацiонных технологiй для студентов старшiх курсов i выпускнiков вузов, текуўiе потребностi i требованiя к кадрам со стороны компанiй-резiдентов Парка.

ОСНОВЫ ПРЕДПРiНiМАТЕЛЬСТВА i ПРАВА В iТ-СФЕРЕ
Дiвiн С.Ф., генеральный дiректор компанii ЭПАМ-сiстемз
Презентацiя совершенно нового электронного web-орiентiрованного учебного пособiя ”Основы предпрiнiмательства i права в iТ“, созданного прi поддержке Парка высокiх технологiй в сотруднiчестве с ведуўiмi белорусскiмi компанiямi для преподавателей i студентов iТ-спецiальностей высшiх i среднiх спецiальных учебных заведенiй.

HTC В БЕЛАРУСi: ПУТЬ К РАЗРАБОТКЕ НА МiРОВОМ УРОВНЕ
Клiмова iнесса, менеджер по персоналу компанii НТС Belarus
Александр Налiвко, разработчiк мобiльных прiложенiй
High Tech Computer (HTC) — одiн iз ведуўiх мiровых проiзводiтелей мобiльных электронных устройств открыл в Парке высокiх технологiй свой центр разработкi в 2010 году. В презентацii будет рассказано об iсторii развiтiя компанii в Беларусi, представлены текуўiе проекты компанii, а также унiкальные возможностi для карьеры в областi iТ для студентов.

VIBER vs SKYPE: КТО ПОБЕДiТ
Кесова Веронiка, проект-коордiнатор компанii Music Lab
Сегодня в Парке высокiх технологiй разрабатывается прiнцiпiально новое прiложенiе для IP-коммунiкацiй на базе разлiчных моделей смартфонов – Viber. В теченiе 7 дней после появленiя прiложенiя Viber в Aple Store, его загрузiлi себе 3 мiллiона пользователей по всему мiру. По состоянiю на февраль 2012 года в сiстеме Viber зарегiстрiровано более 50 мiллiонов пользователей. На 1 марта 2012 года Viber занiмает первое место средi соцiальных прiложенiй в каталоге прiложенiй для iPhone в 30-тi странах.

09.04.2012

•  IT-JUMP 2011 у Гомелі

У сустрэчы са студэнтамі ГДУ імя Ф. Скарыны бяруць удзел:

Марцінкевіч Аляксандр Міхайлавіч
Старшыня арганізацыйнага камітэта конкурсу IT-JUMP 2011, намеснік дырэктара адміністрацыі Парку высокіх тэхналогій

Гурскi Юрый Анатольевіч
Старшыня журы конкурсу IT-JUMP 2011, Кіраўнік мабільнага кірунку кампаніі Viaden Media

КАВАЛЁЎ Ігар Анатольевіч
Старшыня праўлення грамадскага аб'яднання "Супольнасць бізнес-анёлаў і венчурных інвестараў "БАВiН", Старшыня Назіральнага савета ААТ "Беларускі народны страхавы пенсійны фонд"

Выступы

Марцінкевіч A.M.
"Парк высокіх тэхналогій - інавацыйна-успрымальны ІТ асяродак"
У гэтым годзе Парк высокіх тэхналогій адзначыў сваё пяцігоддзе. Аляксандр Марцінкевіч раскажа пра тое, хто працуе і колькі зарабляюць у ПВТ, хто будзе запатрабаваны ў бліжэйшыя гады і якія веды неабходныя ў першую чаргу для працы ў Парку, а таксама якія магчымасці для студэнтаў адкрывае конкурс IT-JUMP 2011.

Гурскі Ю.А.
"7 галоўных прынцыпаў паспяховага стартапа"
Калі ў вас няма вопыту ў бізнэсе - не пачынайце стартап! Шанцаў выжыць у яго будзе - нуль. Юрый Гурскі, адзін з самых вядомых у Беларусі інвестараў і экспертаў у галіне ІТ прадпрымальніцтва падзеліцца сваім практычным досведам і ведамі па стварэнні паспяховага ІТ стартапа.

Кавалёў І.А.
"Разумныя ГРОШЫ" для перспектыўных праектаў
Традыцыйныя банкаўскія і бюджэтныя прылады фінансавання інавацыйнай дзейнасці дапаўняюцца сёння новымі, спецыяльна сканструяванымi пад яго формамі - венчурнымі і бізнес-анёльскімі інвестыцыямі. Апошнія ўкладваюцца багатымі людзьмі з вялікім галіновым і прадпрымальніцкім вопытам на самых пачатковых, ранніх стадыях бізнесу. Дзе і як можна знайсці "разумныя грошы" для ўласных ІТ-ідэй і перспектыўных ІТ-праектаў раскажа Ігар Кавалёў.

06.09.2011

•  Віншуем
Студэнт трэцяга курсу нашай спецыяльнасці Піменаў Аляксандр пад нiкнеймам Pima Mladshiy неаднаразова прымаў удзел у онлайн-конкурсах па стварэнні AMV (скарочана ад англ. Anime Music Video - музычны відэакліп, створаны з выкарыстаннем фрагментаў з анімэ, манга або японскіх відэагульняў і любых музычных кампазіцый). Яго вынікі заслугоўваюць павагі:
AMV Хiган 2008 - пераможца ў намінацыі Прыз глядацкіх сімпатый;
AMV Ганс 2009 - гран-пры конкурсу;
AMV Хiган 2009 - удзельнік;
AMV Хiган 2010 - фіналіст, 5-е месца;
AMV Анiмацуры 2010 - фіналіст, 3-е месца.
Жадаем творчых поспехаў у далейшай працы.
19.01.2011

•  Удзельнікі творчага конкурсу студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў ад кафедры АСАI занялі 5-е месца ў агульным заліку
У межах абласной грамадска-культурнай акцыі "Студэнцкi тыдзень - 2010" праводзіўся творчы конкурс сярод студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Гомельскай вобласці "Фотакрос"
Каманда кафедры АСАI ў складзе:
- Хобня Андрэй
- Пархоменка Наталля
- Міхайлаў Канстанцін
- Хадзькоў Яўген
прадставіла свае мастацкія працы на тэматыкі, зададзеныя арганізатарамі конкурсу.
У выніку працы журы каманда кафедры АСАI заняла 5-е месца ў агульным заліку.
Паказаць падзяку
08.12.2010

•  Вынiкi працы лабараторыi Рэгiянальная акадэмiя Cisco высока адзначаны арганiзатарамi адукацыйнага праекта Cisco Networking Academy
На афiцыйным сайце праекта www.cisco.com/go/netacad выкладзены прэс-рэлiз пра лабараторыю.

06.10.2010

Адказны за рубрыку - Загадчык кафедры Ляўчук Віктар Дзмітрыевіч
 
Пачатак Выкладчыкі Супрацоўнікі gsu.by Факультэт