23 лютага – у Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Беларусі ў студэнцкім парку прадстаўнікі рэктарата, грамадскіх арганізацый універсітэта, факультэтаў усклалі вянкі і кветкі да магілы загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны воінаў, партызан і падпольшчыкаў. Віншаванні са святам прымалі ветэраны ВАВ, якія працавалі ў нашай ВНУ. Георгія Савіча Еўдакіменку, Уладзіміра Панцялеевіча Ксяндзова, Мікалая Кліменцьевіча Глыбіна, Георгія Сяргеевіча Новікава з кветкамі, канвертамі з матэрыяльнай дапамогай ад адміністрацыі і прафкама супрацоўнікаў наведалі дома студэнты і выкладчыкі ГДУ. А ў рэктараце ўшаноўвалі воінаў-інтэрнацыялістаў: загадчыка кафедры эканамічнай тэорыі і сусветнай эканомікі, д.э.н. Барыса Уладзіміравіча Сарвірава, асістэнта кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Алега Міхайлавіча Саўкіна, старшага інспектара другой часткі Ігара Уладзіміравіча Літвіна і дворніка вучэбнага корпуса №2 Віктара Аляксандравіча Асіпенку.
Т. НІКАЛАЕВА Фото У. Чысціка | ||||||||||