| 2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 |
 RSS
| январь | февраль | март | апрель | май | июнь | июль | август | сентябрь | октябрь | ноябрь | декабрь |

Студэнцкі клуб распачаў творчы сезон!
26.09.2016

Восень змяніла сваё надвор’е, а ўніверсіттэт не змяняе традыцыям. Творчы сезон 2016\2017 вучэбнага года адкрыўся прэм’ерным спектаклем “Люцікі кветачкі” у выкананні народнага студэнцкага тэатра “Зеркало”. Аўтар пьесы -- Г. Марчук, а рэжысёр пастаноўкі -- Валянціна Вароніна.

Камедыя “Люцікі кветачкі” – гэта гісторыя дзвюх сем’яў і іх малой радзімы – вескі Любімаўка. Сюжэт пьесы досыць просты. У веску з гораду да сваіх родных звяртаюцца студэнты Кацярына і Дзмітрый. Дзяўчына цяжарная, хлопец перажывае, што адштурхнуў яе, калі даведаўся пра дзіця і мусіць вымаліць прабачэнне. У той жа час іх бацькі, якія сябравалі шмат гадоў, свараца з-за невялікага кавалка зямлі на агародзе. За ўсім гэтым ціха і непрыкметна назірае бабуля Кацярыны, якая адзіная падтрымлівае дзяўчыну ў складанай сітуацыі.

-- Мы шукалі сучасны, моладзевы матэрыял дзеля таго, каб гэта было цікава для студэнтаў, не пакідала іх абыякавымі, закранала інтарэсы амаль кожнага гледача, -- прызнаецца рэжысёр Валянціна Вароніна і дадае, -- Мы прыклалі шмат намаганняў, перапрацоўваючы аўтарскі варыянт пьесы на новы лад, шукалі кожны вобраз, і, здаецца, спектакль атрымаўся своечасовым.

Так, узнятыя ў камедыі тэмы актуальныя і злабадзённыя. Каханне і уменне пачуць, зразумець адзін аднаго, годнасць і чалавечая зайздрасць, межы ўласных і чужых інтарэсаў. Напрыканцы дзеяння, калі Кацярына і Дзмітрый памірыліся і вырашылі ажаніцца, а іх бацькі закапалі сякеру вайны, аўтар ставіць перад гледачамі іншае пытанне -- прафесійнай самарэалізацыі.

Маладыя акцёры – студэнты і выпускнікі нашай ВНУ – разам з іх нязменным рэжысерам Валянцінай Міхайлаўнай Варонінай спадзяюцца, што “Люцікі-кветачкі” яшчэ не аднойчы з поспехам будуць ісці на сцэне. Яны абяцаюць не спыняцца на дасягнутым, працаваць над тэкстам і вобразамі зноў і зноў. А мы дзякуем каллектыву народнага тэатра “Зеркало” за прыемны час, праведзены у актавай зале ГДУ.

Кацярына КАВАЛЕНКА
Фота У. Чысціка

Учреждение образования "Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины" © 1997-2016
246019, г. Гомель, ул. Советская, 104  |  (0232) 60-73-71, факс 57-81-11  |    |    |   RSS