| 2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 |
 RSS
| январь | февраль | март | апрель | май | июнь | июль | август | сентябрь | октябрь | ноябрь | декабрь |

Дзень беларускага пісьменства
5.09.2016

Напярэдадні Дня Беларускага пісьменства ў краіне прайшла штогадовая міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да Святыняў” з Благадатным агнем ад Гроба Гасподняга. Сёлетні маршршрут прайшоў па тэрыторыі Мінскай, Брэсцкай і Гомельскай абласцей. У горадзе над Сожам удзельнікі экспедыцыі наведалі сярэднія школы і ГДУ імя Ф. Скарыны.

Сустрэча адбылася у чытальнай зале вучэбнага корпуса №2. Гасцей прывітаў дэкан гістарычнага факультэта Мікалай Мязга. Перад прысутнымі выступіла кіраўнік экспедыцыі, пісьменніца Ніна Загорская, якая расказала гісторыю ўзнікнення нацыянальнага свята. Прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства ў сценах ГДУ студэнты і выкладчыкі гістарычнага і філалагічнага факультэтаў, супрацоўнікі аддзела моладзевых ініцыятыў і студэнцкага самакіравання.

Прысутныя мелі магчымасць задаць свае пытанні вядомым дзеячам навукі, культуры і мастацтваў Беларусі, знакамітым педагогам і духавенству.

Е. БАЙДАКОВА
Фота У. Чысціка

Учреждение образования "Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины" © 1997-2016
246019, г. Гомель, ул. Советская, 104  |  (0232) 60-73-71, факс 57-81-11  |    |    |   RSS