| 2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 |
 RSS
| январь | февраль | март | апрель | май | июнь | июль | август | сентябрь | октябрь | ноябрь | декабрь |

ПОЛЬСКА-БЕЛАРУСКІЯ КАНТАКТЫ
28.06.2013

Дырэктар Польскага інстытута ў Мінску, саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Уршуля Дарашэўска сустрэлася з выпускнікамі курсаў польскай мовы, якія ладзяцца ў ГДУ.

Таксама выкладчыкі, студэнты нашага ўніверстэта, слухачы і выпускнікі курсаў польскай мовы мелі магчымасць пабываць на канцэрце вакальных твораў польскіх і беларускіх кампазітараў ХІХ–ХХ стагоддзя, які адбыўся ў Палацы Румянцавых і Паскевічаў пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску.

Уршуля Дарашэўска мае беларускія карані, але на Беларусі ўпершыню апынулася нядаўна, калі была прызначана на пасаду дырэктара Польскага інстытута і вырашыла пазнаёміцца з нашай краінай і важным напрамкам дзейнасці інстытута – работай курсаў польскай мовы ў розных навучальных установах рэспублікі.

У нашым універсітэце курсы плённа працуюць з кастрычніка 2002 года пры кафедры беларускай мовы філалагічнага факультэта. Заняткі праводзіць к.ф.н., дацэнт Рыгор Уладзіміравіч Серыкаў. Пасля курсаў, якія разлічаны на два гады, слухачы атрымліваюць ад Польскага інстытута ў Мінску пасведчанні аб іх заканчэнні на дзвюх мовах – беларускай і польскай. А самыя лепшыя маюць магчымасць выязджаць на моўныя стажыроўкі ў шматлікія моладзевыя летнія адукацыйныя школы Польшчы. Так, у гэтым годзе аспірант кафедры фінансаў і крэдыту Аляксей Варажун і выпускніцы філфака Марыя Кірушкіна і Ганна Новік наведаюць Вроцлаўскі ўніверсітэт.

Дарэчы, двухгадовыя курсы польскай мовы будуць праводзіцца на філалагічным факультэце і ў новым навучальным годзе (з 1 кастрычніка). Польскі інстытут у Мінску і далей гатовы супрацоўнічаць з нашым універсітэтам і падрымліваць ініцыятывы студэнтаў і выкладчыкаў, адзначыла Уршуля Дарашэўска.


Фото У. Чысціка.




Учреждение образования "Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины" © 1997-2013
246019, г. Гомель, ул. Советская, 104  |  (0232) 60-31-13, 57-81-11  |    |    |   RSS