Сёння дзіцячы летнік “Васілёк” пачынае прымаць на адпачынак гомельскіх дзяцей. Выхаваннем і арганізацыяй іх вольнага часу будуць займацца студэнты нашага ўніверсітэта. З гэтым летнікам, які з’яўляецца філіялам гомельскіх цеплавых сетак РУП “Гомельэнерго”, пярвічная арганізацыя БРСМ супрацоўнічае ўжо другі год. - Студэнты ГДУ – універсальныя выхавальнікі. Яны арганізуюць і спартакіяду, і тэматычную дыскатэку і, калі знойдуць, памяняюць цыгарэту на цукерку. Таму выбар з майго боку, як наймальніка, - расказвае Наталля Пракоф’ева, начальнік летніка “Васілёк”, - заўсёды аргументаваны і бяспройгрышны. Яніна Шапавал | ||||||||||