| 2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 |
 RSS

ПРЭМ’ЕРА СПЕКТАКЛЯ
17.04.2013

Народны студэнцкі тэатр “Зеркало” прадставіў на сцэне актавай залы ГДУ прэм’еру спектакля па пьесе Васіля Ткачова “Без Ягора будзе гора”.

Жывуць-пажываюць у паміраючай вёсачцы тры чалавекі: дзед Ягор і дзве бабкі – Паўлаўна і Акрошка. Жывуць, не маркоцяцца, гумар прызнаюць, жарт. Каб неяк падтрымліваць з імі сувязь, зяць Паўлаўны ўстанаўлівае ў яе скайп. Аднак, аказваецца, гэтая тэхніка дваццаць першага стагоддзя не заменіць старым жывых зносін з роднымі і блізкімі людзьмі. Ды тут яшчэ, шчыра кажучы, і не да гэтага скайпа ім: Ягор жа адзін, а іх, бабак, – двое... Да таго ж, Ягора хоча забраць у горад дачка. І тады становіцца зразумела адно: без Ягора будзе гора не толькі гэтым бабкам. На такіх, як Ягор, трымаецца ўся краіна.

Аўтар, які прысутнічаў на прэм’еры, падзякаваў рэжысёру Валянціне Варонінай за добрую пастаноўку і акцёрам за выдатнае выкананне.

Фота У. Чысціка.










Учреждение образования "Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины" © 1997-2013
246019, г. Гомель, ул. Советская, 104  |  (0232) 60-31-13, 57-81-11  |    |    |   RSS