Літаратурна-музычная кампазіцыя “Жывы аўтограф” сабрала ў актавай зале ўніверсітэта паэтаў, празаікаў, бардаў, а таксама ўсіх, хто неабыякавы да літаратуры, мае абвостранае пачуццё прыгожага. Мерапрыемства аб’яднала розныя пакаленні творчых выпускнікоў і студэнтаў нашай ВНУ. Свае творы чыталі Іван Бісеў, Ніна Шлярава, Стася Кацюргіна, Надзея Філон, Яўген Малевіч. Андрэй Мельнікаў парадаваў бардаўскай песняй. Доктар філалагічных навук, прафесар Іван Штэйнер рассказаў пра кнігу “Alma mater universitatis”. Ала Дарашэнка прадэманстравала здольнасці і ў танцы. На сутрэчы прысутнічалі і госці, сябры паэзіі і нашага ўніверсітэта Іна Спасібіна, Валерый Вятошкін, Васіль Ткачоў. Свята прозы і паэзіі стала мачымым дзякуючы ўніверсітэцкай бібліятэцы і асабліва метадысту Алене Шарун, якая прапанавала і арганізавала мерапрыемства. Па яе словах, мэта “Жывога аўтографа” – захаваць традыцыі ў пераемнасці таленавітых пакаленняў выпускнікоў і студэнтаў нашага ўніверсітэта і ўвогуле Гомельшчыны. Сапраўды, наша зямля нараджала і народзіць яшчэ не адно пакаленне талентаў, якія будуць здабываць асвету ў сценах нашай навучальнай установы.
Рэпартаж і творы ўдзельнікаў кампазіцыі чытайце ў нумары газеты “Гомельскі ўніверсітэт” ад 7 чэрвеня. Фото В. Чистика | |||||||