НЯМА Ў СВЕЦЕ ІМЯ ДАРАЖЭЙ

У музеі-лабараторыі імя Ф. Скарыны, дзе сабраліся прадстаўніцы ўсіх факультэтаў і падраздзяленняў ГДУ, было цёпла і ўтульна ад жаночых усмешак, той сардэчнай атмасферы, якую стварылі для віноўніц урачыстасці арганізатары мерапрыемства. Прадстаўнікі кіраўніцтва, грамадскіх арганізацый універсітэта па традыцыі прыйшлі павіншаваць выкладчыц, супрацоўніц са святам – Днём маці. Яны выказалі ім словы шчырай падзякі за нялёгкую, але высакародную жаночую працу, дзякуючы якой захоўваюцца на зямлі адвечныя каштоўнасці: сям,я з яе галоўным багаццем – дзецьмі.