УЗНАГАРОДЫ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АЛІМПІЙСКАГА КАМІТЭТА

На сесіі абласнога Савета дэпутатаў, якая адбылася ў пачатку сакавіка, за вялікі ўклад у развіццё спартыўнага руху ў рэгіёне рэктар ГДУ А.У. Рагачоў узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. Падзяка прэзідэнта НАК аб'яўлена дэкану факультэта фізічнай культуры Г.І. Нарскіну.