Без падрыхтоўкі маладых навуковых кадраў немагчымы далейшы прагрэс беларускай навукі. Немалаважны фактар творчага росту талентаў пакалення ХХІ стагоддзя – іх матэрыяльная падтрымка дзяржавай.
Як малады вучоны ва ўзросце да 35 гадоў у 2009 г. стыпендыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь будзе атрымліваць к.ю.н., дацэнт кафедры грамадзянска-прававых дысцыплін Дзмітрый Міхайлаў.
У бягучым годзе за выдатную паспяховасць і пэўныя дасягненні ў навукова-даследчай дзейнасці фінансавую дапамогу кіраўніка дзяржавы будуць таксама атрымліваць 4 аспіранты нашага універсітэта Сяргей Зяцькоў, Алена Кошман, Аляксандр Баранаў і Таццяна Флёрка. Іх навуковыя інтарэсы звязаны з біялогіяй, сусветнай эканомікай і геаграфіяй.