ІІ-я Міжнародныя навуковыя чытанні "Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў літаратуры", прысвечаныя памяці народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка Івана Навуменкі, прайшлі нядаўна на базе ГДУ імя Ф.Скарыны і абласной спецыялізаванай славянскай бібліятэкі.
У іх прынялі ўдзел звыш 50 вучоных-славістаў з Беларусі, Расіі, Украіны і краін далёкага замежжа, блізкія і родныя нашага славутага земляка: сын - Павел Іванавіч Навуменка, к.ф.н., дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры БДУ, дачка - Таццяна Іванаўна Навуменка, доктар мастацтвазнаўства, прафесар Расійскай акадэміі мастацтваў імя Гнесіных, В.У. Алееў, кандыдат мастацтвазнаўства, загадчык аддзела Федэральнага інстытута развіцця адукацыі РФ.