Па Гомельскай - Юбілейнай выбарчай акрузе № 31, у якую ўваходзяць студэнцкія інтэрнаты ГДУ па вул. Кірава, 122 і П. Броўкі, 15, абласной выбарчай камісіяй зарэгістраваны два кандыдаты на дэпутацкія мандаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання: дацэнт кафедры менеджменту і эканомікі Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносін, член партыі камуністаў Беларускай Хоміч Віктар Кірылавіч і генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства "Гомельпрамбуд", беспартыйны Чыкілеў Аляксандр Сцяпанавіч. Па Гомельскай - Цэнтральнай выбарчай акрузе № 33, да якой адносіцца інтэрнат кватэрнага тыпу па вул. Савецкай, 106, аспрэчваць права заняць месца ў парламенце новага склікання будуць тры кандыдаты - юрыст прыватнага будаўніча-канструктарскага унітарнага прадпрыемства "Гомельмантаж", член Ліберальна-дэмакратычнай партыі Ігнаценка Вольга Іванаўна, намеснік дырэктара таварыства з абмежаванай адказнасцю "Кансалтынгавая група "Рэгіён", член Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Руеў Мікалай Мікалаевіч і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання, беспартыйны Шаўко Аляксандр Аляксандравіч.
З 23 па 27 верасня будзе праходзіць датэрміновае галасаванне, і жадаючыя змогуць выканаць свой грамадзянскі абавязак у гэтыя дні з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19 гадзін.