КОНКУРС "МОЙ УНІВЕРСІТЭТ" ПРАЦЯГВАЕЦЦА

Нагадваем, што аб'яўлены рэдакцыяй газеты "Гомельскі універсітэт" у пачатку новага навучальнага года літаратурны конкурс пад назвай, вынесенай у загаловак, працягваецца. Студэнты, супрацоўнікі і выкладчыкі могуць прыняць у ім удзел і ў работах любога жанру выказаць свае думкі, меркаванні аб тым, што для іх азначае наша ВНУ, alma-mater, у якой праходзяць гады вучобы, працы, прафесійнае сталенне.

Творчыя работы будуць апублікаваны на старонках "Гомельскага універсітэта", а журы конкурсу вызначыць лепшых аўтараў да 5 мая - Дня друку. Пераможцы будуць заахвочаны.

Даведкі па тэл. рэдакцыі 60-30-71.