ЛАЎРЭАТЫ ТВОРЧАГА КОНКУРСУ "МОЙ УНІВЕРСІТЭТ"

Да 5 мая - Дню друку падведзены вынікі аб'яўленага рэдакцыяй нашай газеты ў пачатку бягучага навучальнага года літаратурнага конкурсу "Мой універсітэт". Мы рады, што ў ім прынялі ўдзел і выкладчыкі, і студэнты. Лепшыя работы ўбачылі свет на старонках шматтыражкі, і іх маглі па вартасці ацаніць яе чытачы.

Творы, дасланыя ў рэдакцыю, былі разнастайныя па жанрах, стылю, што пацвердзіла шматграннасць здольнасцей удзельнікаў конкурсу. Пераможцамі конкурсу сталі: дэкан юрыдычнага факультэта І.І. Эсмантовіч (1-е месца), ст. выкладчык кафедры гісторыі славян і спецыяльных гістарычных дысцыплін Я.А. Броўкін (2-е месца), студэнткі філалагічнага факультэта Наталля Трызна і Таццяна Бандарчук (3-е месца). Яны ўзнагароджаны Дыпломамі, якія на Савеце універсітэта ім уручыў рэктар А.У. Рагачоў, заахвочаны грашовымі прэміямі.