15-ТЫСЯЧНЫ НАВЕДВАЛЬНІК

Напярэдадні Дня славянскай пісьменнасці і культуры і 15-годдзя стварэння музея-лабараторыі Ф. Скарыны гэта падраздзяленне універсітэта наведала 861-я па ліку экскурсія. У яе складзе аказалася група студэнтаў 2-га курса факультэта псіхалогіі і падрыхтоўкі да вну нашага універсітэта. Экскурсія была знамянальнай тым, што адна са студэнтак стала пятнаццацітысячным наведвальнікам.

Аказацца ў цэнтры ўвагі і ўвайсці ў гісторыю музея-лабараторыі і ўсяго універсітэта выпала Наталлі Гарыст. Ёй былі ўручаны памятныя падарункі: юбілейнае выданне пра ГДУ, сувеніры з сімволікай універсітэта.

Наталля Гарыст нарадзілася ў 1988 г. ў в. Глінішчы Хойніцкага раёна - на радзіме народнага беларускага пісьменніка Івана Мележа. Зараз жыве недалёка ад Гомеля - у вёсцы Мічурынскай. Набыццё статусу 15-тысячнага экскурсанта музея-лабараторыі - не толькі вялікі гонар. Ён ускладвае на дзяўчыну абавязак удзельнічаць у вывучэнні творчай спадчыны Ф. Скарыны, у грамадскай і навукова-даследчай рабоце.