ВЫЗНАЧАНЫ ЛАЎРЭАТЫ СКАРЫНАЎСКІХ ЧЫТАННЯЎ - 2008

На чале з прарэктарам па навуковай рабоце А.М. Дземідзенкам адбылося пасяджэнне камісіі па абмеркаванню і адбору лепшых работ, якія прадстаўлены на конкурс "Скарынаўскія навуковыя чытанні" 2008 г. Сёлета званне лаўрэатаў традыцыйнага конкурсу аспрэчвалі чатыры чалавекі: д.б.н., прафесар кафедры фізіялогіі чалавека і жывёлін А.М. Дворнік, к.ф.н., дацэнт кафедры беларускай мовы І.А. Бароўская, асістэнт кафедры эканамічных тэорый Я.А. Западнюк і асістэнт кафедры грамадзянска-прававых дысцыплін В.А. Фядотаў. Яны - аўтары цыклаў работ "Радыёэкалагічная ацэнка наступстваў катастрофы на ЧАЭС для лясных экасістэм", "Беларуская прафесійная песенная лірыка", "Працоўная міграцыя і сучасны рынак працы" і "Прававое рэгуляванне экспартных здзелак у Рэспубліцы Беларусь".

Членамі камісіі шляхам адкрытага галасавання аднагалосна прынята рашэнне прадставіць названыя кандыдатуры да ўзнагароджання і прысваення ганаровага звання "Лаўрэат Скарынаўскіх чытанняў 2008".