Ідэалогія

У канцы сакавіка адбыўся навукова-метадычны семінар куратараў студэнцкіх груп, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх факультэтаў. Гэтая сустрэча выхавальнікаў студэнцкай моладзі праходзіла ў адпаведнасці з планам павышэння педагагічнага майстэрства маладых выкладчыкаў і куратараў. Семінар быў падрыхтаваны кафедрай педагогікі. Яе загадчык доктар педагагічных навук Ф.У. Кадол пазнаёміў прысутных з нарматыўнай дакументацыяй, якая вызначае змест і асноўныя накірункі ідэалагічнай і выхаваўчай работы з навучэнцамі і студэнцкай моладдзю сучасных адукацыйных устаноў. Было праведзена анкетаванне ўдзельнікаў семінару.

Са змястоўным дакладам на семінары выступіў прарэктар па выхаваўчай рабоце С.І. Ханеня. Ён падкрэсліў выхаваўчую місію куратараў, якая мае не менш важнае значэнне, чым праца выкладчыкаў па прафесійнай падрыхтоўцы будучых спецыялістаў. І гэта сапраўды так.

Разгляд абазначых праблем працягваецца 17-18 красавіка на агульнауніверсітэцкай навукова-метадычнай канферэнцыі.