ЖАНЧЫНАМ-ПЕДАГОГАМ - ПАДЗЯКА І ПРЭМІІ

За шматгадовую і плённую работу ў сістэме адукацыі і ў сувязі з Міжнародным жаночым днём 8 Сакавіка Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь аб'яўлена падзяка з выдачай аднаразовай грашовай прэміі 75 работнікам сістэмы сярэдняй і вышэйшай адукацыі, навукоўцам, якія дасягнулі значных поспехаў у працоўнай дзейнасці. Па вартасці ацэнены адзінаццаць прадстаўніц цудоўнага полу Гомельшчыны - настаўнікаў школ, педагогаў гімназій, выкладчыкаў прафесійна-тэхнічных вучылішчаў, вну. У ліку заахвочаных Міністэрствам адукацыі жанчын ёсць і прадстаўніца нашага універсітэта - дэкан факультэта замежных моў, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Людміла Сцяпанаўна Баннікава.