САЛОДКІЯ ЛАСУНКІ І ЧАРОЎНАЯ КАЗКА - ДЗЕЦЯМ НА РАДАСЦЬ

Каб навагодняе свята дзеці выкладчыкаў, супрацоўнікаў, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў сустрэлі весела і з радасным настроем, паклапаціліся работнікі прафкамаў, культурнага цэнтра, адміністрацыі універсітэта. Для хлопчыкаў і дзяўчынак прафкамамі набыта звыш 600 салодкіх падарункаў - прыгожа аформленых набораў цукерак фабрыкі "Спартак". Куплены таксама розныя сувеніры і прызы для правядзення студэнцкіх навагодніх баляў, "Агеньчыка" выкладчыкаў і супрацоўнікаў, дзіцячага ранішніка, які адбудзецца 29 снежня ў 11 гадзін у абноўленым памяшканні вучэбна-культурнага корпуса №6 "Юбілейны". Для рабят, што прыйдуць сюды на сустрэчу з Дзедам Марозам і Снягуркай, якія запросяць іх у карагод вакол лясной прыгажуні-ёлкі, удзельнікі тэатральнага калектыву пад кіраўніцтвам Валянціны Варонінай падрыхтавалі цікавую пастаноўку "Навагоднія падарожжы ў краіну казак".