Дарагiя сябры!

Яшчэ адзін год адлічвае на календары свае апошнія дні. Менавіта ў такія хвіліны чалавек усведамляе розумам, адчувае душой і сэрцам, якое на самой справе хуткаплыннае наша жыццё, і ў чарговы раз прыходзіць да высновы: трэба цаніць кожнае яго непаўторнае імгненне.

Звычайна напрыканцы года людзі ў думках азіраюцца назад, каб асэнсаваць, ацаніць, што карыснага, цікавага, адметнага зроблена - на працы, для людзей, сяброў, блізкіх і родных. І калі кожны дзень быў як сапраўднае адкрыццё, а не звычайная будзённасць, да чалавека прыходзіць пачуццё сваёй запатрабаванасці, а гэта надае яму новы імпульс, сілы для далейшых поспехаў і здзяйсненняў.

Адметным быў адыходзячы 2007 год для членаў нашага універсітэцкага калектыву. Нямала зроблена для далейшага ўдасканалення вучэбнага працэсу, павышэння навуковага патэнцыялу, пашырэння міжнародных сувязей, дасягнення спартыўных поспехаў, умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы. Усё пазітыўнае, станоўчае - вынік сумленнай, адказнай працы кожнага на сваім рабочым месцы.

Жыццё - гэта пастаянны рух наперад, да новых мэт і вяршынь. Нашаму калектыву прадстаіць не менш накіраваная работа па далейшым удасканаленні ўсіх напрамкаў дзейнасці універсітэта, каб даказаць, што ён па праву лічыцца вядучай ВНУ рэгіёна.

Жадаем усім у Новым 2008 годзе поспехаў у працы, вучобе, здзясненняў намечаных планаў і задум, мар, фінансавай стабільнасці, святла і спакою ў душах, моцнага здароўя, асабістага шчасця!

РЭКТАРАТ, ПРАФКАМ, ПРАФКАМ СТУДЭНТАЎ.