У першай дэкадзе лістапада Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы пры ўдзеле спецыялістаў ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, Міністэрства адукацыі правёў для работнікаў кадравых служб і кіраўнікоў структурных падраздзяленняў устаноў адукацыі краіны семінар-практыкум на тэму "Асаблівасці прававога рэгулявання працоўных і звязаных з імі адносін ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь".
Удзельнікі семінара разгледзелі і абмеркавалі пытанні аб прававым рэгуляванні аплаты працы работнікаў адукацыі, стыпендыяльным забеспячэнні студэнцкай моладзі, якія вынікаюць з прыняцця ў апошні час новых нарматыўных актаў, павелічэння памераў базавай велічыні і стаўкі першага разраду.
У ўзнятым коле пытанняў былі таксама змены і дапаўненні, унесеныя ў Працоўны Кодэкс Рэспублікі Беларусь, асаблівасці рэгулявання працы педагагічных (навуковых) работнікаў, асоб, якія працуюць па сумяшчальніцтву. Удзельнікі семінара азнаёміліся з новай нарматыўнай базай па вышэйшай школе. Яна прыведзена ў адпаведнасць з прынятым Законам Рэспублікі Беларусь аб вышэйшай адукацыі.
У рабоце семінара прынялі ўдзел начальнік планава-фінансавага аддзела С.Я. Пашук і начальнік аддзела кадраў нашага універсітэта Т.І. Осіпава.