Канферэнцыя, прысвечаная 90-годдзю Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, адбылася ў Гомельскім гарадскім Савеце ветэранаў.
Цікавасць яе ўдзельнікаў - ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працы, моладзі - выклікалі даклады і паведамленні, з якімі выступілі вучоныя вну горада, у тым ліку і кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі В.У. Матусевіч. Віталь Уладзіміравіч падрыхтаваў на канферэнцыю даклад "Вялікі Кастрычнік - погляд праз 90 гадоў".
Старшыня гарадскога Савета ветэранаў В.А. Кукушкін даслаў на адрас кіраўніцтва нашага універсітэта ліст, у якім выказаў шчырыя словы падзякі В.У. Матусевічу за грунтоўнае і аб'ектыўнае асвятленне гістарычнай падзеі - рэвалюцыі 1917 года.