ЖЫЦЦЁ, АДДАДЗЕНАЕ ПОДЗВІГУ

Адзначаючы 64-ю гадавіну вызвалення г. Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, мы ўшаноўваем памяць загінуўшых салдат, якія ахвяравалі жыццём за наша мірнае сёння, аддаём даніну глыбокай павагі ветэранам, якія засталіся адзінымі сведкамі жудасных ваенных часоў.

Пакланяючыся перад іх гераічным подзвігам, студэнты нашага універсітэта - члены валанцёрскага таварыства "Сябар дзяцей" (кіраўнік - дацэнт Т.П. Гараніна) наведалі Дом-інтэрнат для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў "Васільеўка".

Яскравая канцэртная праграма, падрыхтаваная моладдзю, прывезеныя імі падарункі сталі сапраўдным сюрпрызам для пажылых людзей, якім хутка перадаліся і цёплыя ўсмешкі юнакоў і дзяўчат, іх зарад бадзёрасці, добрага настрою і кіпучай энергіі. У выніку гэтай душэўнай сустрэчы ветэраны пераканаліся ў тым, што час не змарнаваў іх самаадданы подзвіг, пра які памятаюць, за які дзякуюць.