ЛЕПШЫ Ў ПРАЦЫ

Падведзены вынікі рэспубліканскага і абласнога конкурсаў ГА "БРСМ" на лепшы студэнцкі атрад і лепшага наймальніка ў летнім працоўным семестры 2007 года. Не застаўся ў баку ад гэтай важнай падзеі і наш універсітэт, які кожнае лета накіроўвае найбольш актыўных студэнтаў на працу ў валанцёрскія, сервісныя і сельскагаспадарчыя атрады.

У намінацыі "Лепшы баец атрада, які працаваў за межамі Рэспублікі Беларусь", першае месца заняў пяцікурснік гістарычнага факультэта ГДУ Дзмітрый Парадзін. Паспяховая дзейнасць у дзіцячым санаторыі "Ака" г. Анапы дазволіла нашаму студэнту стаць лепшым не толькі на абласным, але і на рэспубліканскім узроўні.