КЛОПАТ ПРА ПРАБЛЕМЫ МОЛАДЗІ

У пачатку лістапада на базе Беларускага агратэхнічнага універсітэта (г. Мінск) адбылася сустрэча міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь А.М. Радзькова са студэнцкім актывам вышэйшых навучальных устаноў краіны.

На яе былі запрошаны студэнты - лідэры прафсаюзных і пярвічных арганізацый ГА "БРСМ", органаў студэнцкага самакіравання, а таксама моладзь, якая мае выдатныя паказчыкі ў вучэбнай, навуковай, спартыўнай дзейнасці. Наш універсітэт на мерапрыемстве прадстаўлялі пяцікурсніца факультэта замежных моў Наталля Баброва і чацвёртакурснік гістфака Сяргей Ерамееў.

У ходзе свайго выступлення А.М. Радзькоў звярнуў увагу на эфектыўнасць сістэмы дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі моладзі, неабходнасць яе другаснай занятасці, развіццё студэнцкай навукі і сістэмы па фарміраванню здаровага ладу жыцця, дзейнасць пярвічных арганізацый ГА "БРСМ" і інш.

У канцы мерапрыемства міністр адказаў на шматлікія пытанні, якія сёння найбольш хвалююць студэнтаў. У прыватнасці, падчас дыялогу з моладдзю былі закрануты праблемы дзяржаўнага размеркавання маладых спецыялістаў, іх сацыяльнай падтрымкі, працаўладкавання выпускнікоў, якія вучыліся на платнай аснове, забяспечанасці студэнтаў месцамі ў інтэрнатах і г.д.