На мінулым тыдні ва ўніверсітэце адбыўся ўрачысты прыём, прысвечаны шанаванню жанчын са святам. Ад імя кіраўніцтва універсітэта на прыёме прысутнічалі прарэктар па вучэбнай рабоце І.В. Семчанка, а таксама старшыня прафсаюзнага камітэта Н.І. Калтышава. Прыём прысвечаны шанаванню жанчын - маці, якія маюць асабліва адораных дзяцей, студэнтаў нашага універсітэта. Гэтыя студэнты, усяго дванаццаць чалавек, акрамя адметнай вучобы, актыўна займаюцца навуковай працай і таму з'яўляюцца стыпендыятамі спецыяльнага Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Пад бурныя апладысменты прысутных І.В. Семчанка ўручыў шаноўным жанчынам-маці ганаровыя граматы і кветкі, а таксама выразіў падзяку за выхаванне адметных студэнтаў - будучых добрых спецыялістаў. Ад імя ўзнагароджаных з падзякай выступіла Таццяна Фёдараўна Стрыжак.
Пасля ўрачыстай часткі ўсе прысутныя былі запрошаны ў актавую залу на вялікі святочны канцэрт, які падрыхтавалі да гэтага дня ўдзельнікі творчых калектываў нашага універсітэта.
68 студэнтак-маці матэрыяльна заахвочаны. Вельмі цёпла прайшло таксама ўшанаванне шматдзетных маці ў рэктараце, музеі-лабараторыі Ф. Скарыны, арганзаванае адміністрацыяй, прафкамам і жансаветам ГДУ.