НОВЫ НАЧАЛЬНІК НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАГА СЕКТАРА

Адбыліся змены ў кіраўніцтве НДС універсітэта. З 14 снежня 2006г. начальнікам навукова-даследчага сектара загадам прызначаны БАРОДЗІЧ Руслан Віктаравіч, які дагэтуль працаваў намеснікам дэкана матэматычнага факультэта. Ён з адзнакай закончыў матфак ГДУ ў 2000г., аспірантуру, абараніў кандыдацкую дысертацыю на атрыманне вучонай ступені к.ф.-м.н., мае другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці "Эканоміка".