Прэм'ера спектакля па п'есе гомельскага драматурга В. Ткачова "Кветкі і тайнае каханне Макізара" адбылася 28 сакавіка ў актавай зале нашага універсітэта. Акрамя выкладчыкаў і студэнтаў, паглядзець тэатральную пастаноўку прыйшоў і сам аўтар. Па словах драматурга, дзве яго папярэднія п'есы ("Шкірдзюкі займаюць абарону" і "Нехта ходзіць за вакном"), тэатралізаваныя народным студэнцкім калектывам "Если бы..." (рэжысёр Г. Варонін), мелі вялікі поспех у гледачоў, таму ўзаемнае супрацоўніцтва паміж аўтарам і маладзёжным тэатрам смела можна назваць плённым і шчаслівым.
- Я ў захапленні ад тэатральнага майстэрства студэнтаў, - прызнаўся пісьменнік. - Так павялося, што мае творы, перш чым трапіць на вялікую сцэну прафесійнага тэатра, удала абыгрывае гэты студэнцкі калектыў, быццам бы адкрываючы перад п'есамі дзверы ў шырокі шлях. Спадзяюся, што лёс сённяшняй пастаноўкі таксама будзе шчаслівым.