НАШЫ КАНДЫДАТЫ - ПРАРЭКТАР І СТУДЭНТ

У палітычным жыцці нашай краіны праходзіць надзвычай важны перыяд - выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Баларусь 25 склікання. Актыўная падрыхтоўка да іх праводзіцца сёння ў 40 выбарчых акругах, створаных у г.Гомелі.

Для ўдзелу ў перадвыбарнай барацьбе ў гарадскі Савет было пада-дзена 97 заяў ад грамадзян, але толькі 66 кандыдатаў паспяхова прайшлі афіцыйную рэгістрацыю. Асноўнымі прычынамі адхілення ад ўдзелу ў выбарах сталі парушэнні правіл вылучэння кандыдатаў, адсутнасць неабходных для рэгістрацыі дакументаў, памылкі ў запаўненні дэкларацыі аб даходах.

Па інфармацыі выбарчай камісіі, 36 кандыдатаў у дэпутаты вылучаны працоўнымі калектывамі, па 15 - палітычнымі партыямі і шляхам збору подпісаў грамадзян. Па якаснаму складу сярод кандыдатаў у дэпутаты - 11 жанчын і 10 прадстаўнікоў моладзі да 30-гадовага ўзросту. 26 кандыдатаў вылучаны з галін прамысловасці, транспарту і гандлю, 7 - са сферы адукацыі, 6 - з сацыяльных сфер і галіны аховы зда-роўя, 2 кандыдаты прадстаўляюць праваахоўныя органы, 3 - службовы дзяржапарат, 20 - іншыя сферы дзейнасці, 2 кандыдаты не маюць асноўнага месца працы.

Ад працоўнага калектыву нашага універсітэта для ўдзелу ў выбарах у гарадскі Савет дэпутатаў па Сожскай выбарчай акрузе №36 вылучаны прарэктар па выхаваўчай рабоце С.І. Ханеня, а па Маладзёжнай выбарчай акрузе №30 - студэнт 5 курса юрыдычнага факультэта Дз.Г. Залатароў, які вылучаны ў кандыдаты шляхам збору подпісаў грамадзян.