На пасяджэннях прафсаюзных камітэтаў супрацоўнікаў і студэнтаў разгледжаны пытанні аб падрыхтоўцы да сустрэчы Новага 2007 года. Каб прынесці радасць дзецям выкладчыкаў, студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, ужо набыты салодкія падарункі Мінскай фабрыкі "Камунарка", а Дзед Мароз са Снягурачкай запросяць хлопчыкаў і дзяўчынак на навагодні дзіцячы ранішнік. Ён адбудзецца ў культурным цэнтры "Юбілейны" 30 снежня. Над яго сцэнарыем працуюць зараз у студэнцкім клубе універсітэта.
27-28 снежня фае актавай залы вучэбнага корпуса №1 будзе ў поўным распараджэнні студэнтаў, якія збяруцца сюды на навагоднія балі.
Святочны агеньчык для выкладчыкаў і супрацоўнікаў запланаваны на 29 снежня.