На пасяджэнні Савета ГДУ, якое адбылося 30 лістапада, абмеркаваны кандыдатуры студэнтаў, маладых вучоных і спецыялістаў для вылучэння іх на атрыманне стыпендыі і прэмій Гомельскага аблвыканкама.
Да прызначэння стыпендыі рэкамендавана пяцікурсніца матфака Марыя Скрыпачова.
На традыцыйны конкурс, які аблвыканкам прысвячае Дню беларускай навукі, ад нашага універсітэта вылучаны 6 работ: у галіне прыродазнаўчых і тэхнічных навук - А.У. Шаршнёва, ст. выкладчыка кафедры геаграфіі; В.У. Грышчанкі, Г.А. Баевіча, асістэнтаў кафедры агульнай фізікі; А.А. Серады, асістэнта кафедры радыёфізікі і электронікі (аўтарскі калектыў); у галіне грамадскіх, гуманітарных, сельскагаспадарчых і медыцынскіх навук - Я.В. Багданава, дацэнта кафедры крымінальнага права і працэсу, А.В. Брадзіхінай, дацэнта кафедры беларускай літаратуры, С.Б. Жыхарава, дацэнта кафедры гісторыі славян і спецыяльных гістарычных дысцыплін, У.В. Зайцава, дацэнта кафедры эканомікі і кіравання вытворчасцю.