У калектыве нашага універсітэта прынята рашэнне вылучыць свайго кандыдата ў дэпутаты. У актавай зале адбылася канферэнцыя працоўнага калектыву, на якую быў дэлегіраваны 121 чалавек - прадстаўнікі рэктарата, факультэтаў, структурных падраздзяленняў і інш. Сход адкрыў і вёў старшыня прафкама У.В. Арлоў, які прадставіў слова рэктару універсітэта прафесару А.У. Рагачову. Аляксандр Уладзіміравіч падкрэсліў важнасць выбарчай кампаніі, якая праходзіць зараз у нашай рэспубліцы, і ўнёс прапанову вылучыць кандыдатам ў дэпутаты Гомельскага гарадскога Савета па Сожскай выбарчай акрузе №36 прарэктара па выхаваўчай рабоце С.І. Ханеню. Рэктар выказаў упэўненасць, што Сяргей Іванавіч будзе дастойным прадстаўніком ГДУ - вядучай вну Беларускага Палесся - у мясцовым органе ўлады. С.І. Ханеня падзякаваў калектыву за аказаны высокі гонар і паабяцаў апраўдаць яго давер.