"Роля і задачы сродкаў масавай інфармацыі па ідэалагічнаму забеспячэнню мерапрыемстваў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна" - такую назву насіў семінар рэдактараў шматтыражных газет г. Гомеля, які адбыўся на базе газеты "Гомельскі універсітэт". З гісторыяй, традыцыямі выдання - равесніка ГДУ (першы яго нумар выйшаў 1 верасня 1969г.) гасцей пазнаёміла рэдактар газеты Т.М. Дубяк.
На семінары вялася шчырая размова аб адказнай ролі універсітэцкай шматтыражкі ў справе выхавання студэнцкай моладзі, маладых спецыялістаў, якім вырашаць лёс сваёй дзяржавы, яе будучыню. Аб гэтым гаварылася ў выступленнях прарэктара па выхаваўчай рабоце С.І. Ханені, кіраўніка сектара ідэалагічнай работы Ігара Казакова.
У рабоце семінара прынялі ўдзел нам. старшыні гарвыканкама С.І. Парошын, начальнік аддзела па ідэалагічнай рабоце гарадскога выканаўчага камітэта Г.М. Шыдлоўская.