УЗНАГАРОДЫ - ЛЕПШЫМ

Напярэдадні 75-годдзя ГДУ ў актавай зале адбыўся ўрачысты сход студэнцкага актыву. Перад студэнтамі выступіў рэктар ГДУ, д.х.н., прафесар А.У. Рагачоў. Ён адзначыў важную ролю, якую адыгрывае студэнцкі актыў не толькі ў жыцці нашай вну, але і ў павышэнні прэстыжу ГДУ ў сферах беларускай навукі, культуры і спорту.

- Самае галоўнае для вас, - падкрэсліў Аляксандр Уладзіміравіч, - заставацца выхаванымі людзьмі, дастойнымі грамадзянамі нашай краіны.

Рэктар заклікаў стараст і прафоргаў груп да больш цеснага ўзаемадзеяння з дэканатамі.

- Мы заўсёды гатовы да адкрытага дыялогу са студэнтамі, - дадаў А.У. Рагачоў, - і будзем рады вашым добразычлівым адносінам, імкненню насустрач рэктарату пры вырашэнні хвалюючых вас праблем.

Таксама Аляксандр Уладзіміравіч расказаў аб падрыхтоўцы ГДУ да юбілейнай даты, запрасіў студэнтаў прыняць актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах, якія рыхтуе Маладзёжны комплекс і, канешне, пажадаў поспехаў у час летняй экзаменацыйнай сесіі.

Рэктар А.У. Рагачоў, старшыня прафкома студэнтаў Н.І. Колтышава, дэканы факультэтаў, начальнік аддзела выхаваўчай работы М.М. Бардашэвіч уручылі Ганаровыя граматы, грашовыя ўзнагароды і майкі з эмблемай ГДУ 70 студэнтам, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё навукова-даследчай, культурна-выхаваўчай работы, спартыўныя дасягненні ГДУ, а таксама актыўным членам студэнцкага самакіравання ў інтэрнатах.

Падобныя сустрэчы з актыўнай таленавітай моладдзю рэктарат плануе праводзіць рэгулярна.