УЗНАГАРОДУ ЎРУЧЫЎ КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ

Адыходзячы 2005 год стане для доктара філалагічных навук, прафесара кафедры беларускай літаратуры Валянціны Станіславаўны Новак па-сапраўднаму знакавым і памятным. Яна - шырока вядомы не толькі на Гомельшчыне, але і ў рэспубліцы вучоны-фалькларыст, нястомны даследчык духоўнай спадчыны беларускага народа, яе збіральнік і прапагандыст за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць адзначана высокай дзяржаўнай узнагародай - медалём Францыска Скарыны.

23 снежня ў Мінску, у будынку Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь кіраўнік дзяржавы А.Р. Лукашэнка ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў В.С. Новак і групе лепшых работнікаў сферы адукацыі і навукі, дзяржаўнага кіравання, аховы здароўя і спорту краіны прысуджаныя ім узнагароды.