На парадку дня Савета універсітэта, пасяджэнне якога адбылося 25 лістапада, першым было разгледжана пытанне аб вылучэнні работ на атрыманне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь 2006 года ў галіне навукі і тэхнікі. З інфармацыяй выступіў прарэктар па навуковай рабоце Дз.Р. Лін, які паведаміў аб тым, што гэтага гонару ўдастойваецца аўтарскі калектыў у складзе д.ф.-м.н., прафесараў кафедры алгебры і геаметрыі В.С. Манахава і А.М. Скібы, д.ф.-м.н., прафесара, загадчыка кафедры алгебры і геаметрыі, члена-карэспандэнта НАН Беларусі Л.А. Шамяткова за работу "Развіццё і прыкладанне лакальных метадаў у тэорыі класаў груп і іншых алгебраічных сістэм".
Члены Савета таксама рэкамендавалі для ўдзелу ў конкурсе на атрыманне прэмій Гомельскага аблвыканкама за 2005 г. навукова-даследчыя работы таленавітых маладых вучоных і спецыялістаў: у галіне прыродазнаўчых і тэхнічных навук - даследаванне к.ф.-м.н., намесніка дэкана матэматычнага факультэта Р.В. Бародзіча і к.ф.-м.н., дацэнта кафедры алгебры і геаметрыі В.В. Падгорнай; у галіне сацыяльных, гуманітарных і медыцынскіх навук - работу к.юрыд.н., загадчыка кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Л.А. Краснабаевай; даследаванне к.юрыд.н., асістэнтаў кафедры крымінальнага права і працэсу Т.П. Афончанка і І.М. Цыкуновай; даследаванне к.пед.н., дацэнта кафедры лёгкай атлетыкі і лыжнага спорту С.У. Сеўдалева і к.пед.н., выкладчыка кафедры спартыўных дысцыплін А.Г. Нарскіна; работу аўтараў к.э.н., дацэнта, дэкана эканамічнага факультэта У.А. Шчэпава, к.э.н., дацэнта кафедры эканомікі і кіравання вытворчасцю І.У. Бабыны, к.э.н., асістэнта кафедры эканомікі і кіравання вытворчасцю В.С. Башлаковай.
Сярод маладых вучоных, якія не дасягнулі ўзросту 28 гадоў і не з'яўляюцца кандыдатамі навук, на конкурс вылучана работа асістэнта кафедры эканамічных тэорый Я.А. Западнюка.