150-годдзю з дня нараджэння Еўдакіма Раманава прысвячалася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, якая праведзена ў нашым універсітэце 25-26 кастрычніка. Сімвалічна, што роўна 3 гады таму пры ГДУ быў адкрыты навукова-даследчы Інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў, які з'явіўся разам з гістарычным і філалагічным факультэтамі, абласным краязнаўчым музеем арганізатарам правядзення гэтай юбілейнай канферэнцыі.
Яе ўдзельнікамі сталі каля 80 вучоных, навуковых супрацоўнікаў, работнікаў архіваў, музеяў з г. Мінска, Магілёва, Полацка, Брэста, Віцебска, нашага абласнога цэнтра.
З грунтоўнымі і цікавымі пленарнымі дакладамі выступілі к.г.н., дацэнт кафедры гуманітарных дысцыплін Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва (г. Мінск) А.Л. Кіштымаў, д.ф.н., загадчык кафедры грамадскіх дысцыплін Бабруйскага філіяла Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта А.М. Ненадавец, д.г.н., загадчык кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А. Куляшова І.А. Марзалюк.