У Мінску адбыўся чарговы чацвёрты кангрэс грамадскага аб'яднання "Міжнародная асацыяцыя беларусістаў". У ім удзельнічала 200 дэлегатаў і дакладчыкаў з 20 краін.
У рабоце кангрэса прынялі ўдзел загадчыкі кафедр беларускай мовы, літаратуры і культуры, дактары філалагічных навук прафесары ГДУ імя Ф. Скарыны А.А. Станкевіч, І.Ф. Штэйнер, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Д.Д. Паўлавец, дацэнты кафедры беларускай літаратуры доктар філалагічных навук В.К. Шынкарэнка і кандыдат філалагічных навук А.М. Мельнікава, загадчык музея-лабараторыі імя Ф. Скарыны, старшыня Гомельскай суполкі МАБ К.К. Усовіч.
А.А. Станкевіч пазнаёміла шматлікіх удзельнікаў з вопытам работы нашага універсітэта па захаванні, вывучэнні і развіцці традыцый матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся як рэгіёна трох суседніх рэспублік - Расіі, Украіны і Беларусі.
Кангрэс працаваў па чатырох секцыях (культуразнаўства, літаратура і мовазнаўства, гісторыя) і шасці "круглых сталах", прысвечаных беларускай дыяспары, беларуска-літоўскаму культурнаму ўзаемадзеянню і Вялікаму княству Літоўскаму, беларуска-рускаму, беларуска-ўкраінскаму, беларуска-польскаму і беларуска-нямецкаму культурнаму ўзаемадзеянню.